Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:16 ]  Прагрэс у выпрацоўцы новай рэзалюцыі адносна Іраку


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Прэзыдэнт Францыі Жак Шырак адзначыў прагрэс у справе выпрацоўкі Радай Бясьпекі ААН новай рэзалюцыі адносна раззбраеньня Іраку. У той самы час Шырак сказаў, што канчатковай згоды ў гэтым пытаньні пакуль што няма. Тым часам прадстаўнік дзяржаўнага дэпартаманту Злучаных Штатаў Рычард Боўчар даў зразумець, што ЗША гатовыя да зьмякчэньня таго пункту праекту рэзалюцыі, у якім наўпрост гаварылася пра ўжываньне сілы супраць Іраку, калі той адмовіцца супрацоўнічаць з інспэктарамі ААН. Супраць жорсткай фармулёўкі, якая дапускае аўтаматычнае ўжываньне сілы, выступаюць Францыя і Расея. Разам з тым Боўчар падкрэсьліў, што ЗША пакідаюць за сабой права самастойна ўжываць неабходныя захады, у выпадку адмовы Іраку супрацоўнічаць з ваеннымі інспэктарамі і бязьдзейнасьці Рады Бясьпекі. Боўчар нагадаў, што прэзыдэнт ЗША Джордж Буш атрымаў ад Кангрэсу дазвол на ўжываньне, у разе патрэбы, сілы супраць Іраку, каб абараніць нацыянальную бясьпеку. Новая рэзалюцыя ў справе Іраку чакаецца не раней наступнага тыдня.
XS
SM
MD
LG