Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:41 ]  ЗША рыхтуюць свой праект рэзалюцыі ў справе Іраку


АРГАНІЗАЦЫЯ АБ’ЕДНАНЫХ НАЦЫЯЎ. Злучаныя Штаты маюць намер у бліжэйшы час падаць у Раду Бясьпекі ААН свой праект рэзалюцыі ў справе Іраку. Паводле прадстаўніка ЗША ў Радзе Бясьпекі Джона Нэграпонтэ, дакумэнт прадугледжвае ужываньне эфэктыўных захадаў узьдзеяньня на Ірак – у выпадку невыкананьня Багдадам патрабаваньняў пра раззбраеньне і бесперашкодны допуск на ірацкія аб’екты міжнародных інспэктараў. Пра якія захады йдзе гаворка Нэграпонтэ не ўдакладніў. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў, пасьля тэлефоннай размовы з дзяржаўным сакратаром ЗША Колінам Паўэлам паведаміў, што з праекцк рэзалюцыі Злучаных штатаў будзе ўлічаная расейская пазыцыя. Масква дамагаецца як найхутчэйшага вяртаньня міжнародных інспэктараў у Ірак і выступае супраць аўтаматычнага ўжываньня ваеннай сілы супраць Багдаду. Расейскую пазыцыю падтрымліваюць такія сталыя сябры Рады Бясьпекі, як Францыя і Кітай.
XS
SM
MD
LG