Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:17 ]  Паўночная Карэя мае невялікую колькасьць ядзернай зброі


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты Амэрыкі заклікалі Паўночную Карэю выканаць міжнародныя абавязкі і спыніць распрацоўку ядзернай зброі. Яшчэ ў 1994 годзе Пхэньян абяцаў замарозіць сваю ядзерную праграму й ужываць рэактары на лёгкай вадзе для вытворчасьці энэргіі, а таксама дапусьціць у краіну міжнародных інспэктараў. Аднак, у часе нядаўных перамоваў з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША Джэймсам Кэлі ўлады Паўночнай Карэі прызналі факт распрацоўкі ядзернай зброі. Гэта паведамленьне выклікала сур’ёзную заклапочанасьць усясьветнай супольнасьці. Эўрапэйскі Зьвяз папярэдзіў пра “непрыемныя наступствы” калі абвінавачаньні ў бок КНДР пацьвердзяцца. Міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэльд ня выключыў, што Паўночная Карэя ўжо мае “невялікую колькасьць ядзернай зброі”. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш выказаў спадзяваньне, што праблему можна будзе разьвязаць дыпляматычным шляхам.
XS
SM
MD
LG