Капэнгаген. Сёньня у Маскве прайшлі перамовы паміж міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым і прадстаўнікамі Эўразьвязу ў справе Калiнiнграду. Паводле Іванова, бакі крыху зблізілі свае пазыцыі.
Аднак сябра дэлегацыi Эўразьвязу, мiнiстар замежных справаў Данii Пэр Мёллер, па вяртаньнi ў Капэнгаген, заявiў, што ў часе перамоваў, Брусэль i так выказаў незвычайную гнуткасьць, ды ў рэзкай форме заклiкаў Маскву прадэманстраваць больш “жаданьня да супрацоўнiцтва”