Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:41 ]  Паўночная Карэя вядзе ядзерныя дасьледваньні ў ваенных мэтах


ВАШЫНГТОН. Паўночная Карэя прызнала, што ўжо некалькі гадоў, у парушэньне пагадненьня 1994 году, патаемна вядзе ядзерныя дасьледваньні ў ваенных мэтах. Прадстаўнік дзяржаўнага дэпартаманту ЗША Рычард Боўчар сказаў, што гэтая інфармацыя стала вядомай на пачатку месяцу, у часе наведаньня Пхэньяну намесьнікам дзяржсакратара Джэймсам Колі. Боўчар сказаў, што Злучаныя Штаты хацелі б мірнага разьвязаньня гэтай сытуацыі. Ён заклікаў Паўночную Карэю спыніць ейную ядзерную праграму такім чынам, каб гэта можна было пракантраляваць. Паўдзённая Карэя і Японія заклікалі Паўночную Карэю як найхутчэй скасаваць ейныя ядзерныя праграмы.
XS
SM
MD
LG