ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш паведаміў, што Ізраіль гатовы нанесьці ўдар ув адказ, у выпадку ракетнай атакі з боку Іраку. Гэтую заяву ён зрабіў у часе сумеснай прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне пасьля заканчэньня перамоваў з ізраільскім прэм’ер-міністрам Арыэлем Шаронам. Прэзыдэнт Буш таксама перасьцярог ліванскую тэрарыстычную групоўку “Хэзбалах” супраць нападаў на Ізраіль. Паводле Буша, Злучаныя Штаты і іхныя саюзьнікі дапамогуць Ізраілю адбіць атакі баявікоў. Прэзыдэнт ЗША паведаміў, што накіроўвае на Блізкі Ўсход высокага прадстаўніка дзеля дапамогі Палестынскай аўтаноміі ў правядзеньні рэформаў.