Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:17 ]  Аўстралія і Інданэзія дамовіліся пра супольнае сьледства на Балі


ДЖАКАРТА. Міністар замежных справаў Аўстраліі Аляксандар Даўнэр сказаў, што ягоная краіна заручылася абавязкамі індэнэзыйскага ўраду весьці супольнае сьледства ў справе тэракту на выспе Балі, ў выніку якога загінулі больш як 180 чалавек, сярод якіх шмат аўстралійцаў. Даўнэр паведаміў, што цьвёрдых доказаў адносна таго, хто нясе адказнасьць за выбух няма. Больш як 40 аўстралійскіх сьледчых, судовых адмыслоўцаў у справе ідэнтыфікацыі ахвяраў а таксама экспэртаў у выбуховых рэчывах ужо працуюць на Балі супольна з падобнымі групамі са Злучаных Штатаў, Нямеччыны, Францыі і Вялікай Брытаніі. Паводле апошніх дадзеных тэрарысты ўжывалі плястыковую бомбу неіндэнэзыйскай вытворчасьці. Допыты двух чалавек, арыштаваных у справе тэракту працягваюцца.
XS
SM
MD
LG