КАПЭНГАГЕН. Эўрапэйскi зьвяз сёньня выказаў занепакоенасьць “пагаршэньнем сытуацыi ў справе свабоды сродкаў масавай iнфармацыi i свабоды выказваньня думак” у Беларусi. Дацкае прэзыдэнцтва ў Эўразьвязе заяўляе, што ў Беларусi прысутнiчаюць выпадкi цэнзуры, запалохваньняў, рэпрэсiяў i перасьледу мэдыяў.
Пры гэтым Эўрапэйскi зьвяз зьвяртае ўвагу на апошнi судовы спрацэс у справе рэдактара газэты “Рабочы” Вiктара Івашкевiча.