Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 07:01 ]  Шырак і Пуцін абмеркавалі ірацкі крызыс


МАСКВА Лідэры Расеі і Францыі мелі тэлефонную размову наконт ірацкага крызысу. Дэталі перамоваў паміж Уладзімерам Пуціным і Жакам Шыракам пакуль не паведамляюцца. Напярэдадні размовы галоўны інспэктар ААН у справе ўзбраеньняў Ганс Блікс заявіў, што інспэкцыя вернецца ў Ірак толькі пасьля таго, як Рада бясьпекі прыме новую рэзалюцыю. Злучаныя Штаты і Вялікая Брытанія прапануюць рэзалюцыю, якая б дазволіла ўжыць сілу, калі Ірак не забясьпечыць збройным інспэктарам ААН доступ да любых аб’ектаў. Іншыя тры сталыя сябры Рады бясьпекі – Францыя, Расея і Кітай – выступаюць супраць. Францыя прапануе спачатку прыняць рэзалюцыю аб умовах працы інспэктараў, і толькі калі Ірак ня выканае патрабаваньні ААН, абмяркоўваць магчымыя ваенныя дзеяньні.
XS
SM
MD
LG