Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:59 ]  Кучма сустрэнецца з Салянам у Варшаве


ВАРШАВА. Украінскі прэзыдэнт Леанід Кучма сёньня павінны прыехаць у Варшаву. Чакаецца, што Кучма сустрэнецца там з прадстаўніком Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі Гаўерам Салянам. Учора Саляна заявіў, што Ўкраіна перажывае “цяжкі момант” на сваім шляху да дэмакратыі. Злучаныя Штаты кажуць, што ўкраінскі прэзыдэнт Кучма ўхваліў продаж Іраку радарнай сыстэмы “Кальчуга”, парушыўшы санкцыі ААН. ЗША грунтуюць свае абвінавачваньні на сакрэтных запісах размоваў Кучмы, якія зрабіў былы ахоўнік украінскага прэзыдэнта. Учора суд у Кіеве распачаў крымінальную справу супраць Кучмы ў сувязі з падазрэньнямі ў продажы “Кальчугі” і ў дачыненьні да забойства журналіста Георгія Гангадзэ. Саюзьнікі Кучмы назвалі гэты крок антыканстытуцыйным.
XS
SM
MD
LG