БАГДАД. У Іраку скончыўся агульнанацыянальны рэфэрэндум у пытаньні падаўжэньня паўнамоцтваў прэзыдэнта Садама Хусэйна яшчэ на сем гадоў. Ірацкiя ўлады кажуць, што каля 11,5 мiльёнаў грамадзянаў крiны, пракалолi свае пальцы, каб крывёй паставiць адмецiну каля слова “ТАК”. Невядома, аднак, колькi iракцаў узялi ўдзел у галасаваньнi. Вынiкi плебiсцыту будуць вядомыя заўтра. Ужо сёньня Злучаныя Штаты не прызналi вынiкаў рэфэрэндуму. Паводле прадстаўнiка Дзярждэпартамэнту ЗША, нiхто ня верыць у справядлiвасьць выбараў у Іраку. Садам Хусэйн быў адзiным кандыдатам. У часе аналягiчнага рэфэрэндуму ў 1995 годзе, паводле афiцыйных дадзеных, яго падтрымалi амаль 100% выбаршчыкаў.