ЕРУЗАЛІМ. Мiнiстар абароны Ізраiлю Бiньямiн Бэн-Элiзэр заявiў сёньня, што ўлады ягонай краiны разважаюць пра магчымасьць вываду да канца тыдня iзраiльскага войска з места Гэброн на Заходнiм Узьбярэжжы Ярдану. Паслабленьне iзраiльскай прысутнасьцi на палестныскiх тэрыторыях будзе адной з галоўных тэмаў заўтрашнiх перамоваў памiж прэзыдэнтам Бушам i прэм’ер-мiнiстрам Шаронам у Вашынгтоне.
Мiж тым сёньня, 4 iзраiльцы былi параненыя ў вынiку абстрэлу аўтобусу у месце Бэйт Шэан н поўначы Ізраiлю. Адказнасьць за замах узяла на сябе групоўка “Народны Фронт вызваленьня Палестыны”.