КІЕЎ. Сёньня апэляцыйны суд Кіеву ўзбудзіў крымінальную справу супраць прэзыдэнта Ўкраіны Леаніда Кучмы. Судзьдзя Юры Васіленка заявіў, што Кучма можа быць прыцягнуты да адказнасьці як мінімум па 12 артыкулам крымінальнага кодэксу – у тым ліку за злоўжываньне службовым становішчам. Як перадае наш карэспандэнт, справа ўзбуджаная пасьля разгляду зыску лідараў украінскай апазыцыі – Юліі Цімашэнкі, Аляксандара Мароза, Грыгорыя Амельчанкі і іншых. Судзьдзя Васіленка перадаў адпаведную пастанову ў Гэнэральную пракуратуру Ўкраіны і сказаў, што не было ніякіх падставаў, каб пазьбегнуць адкрыцьця гэтага працэсу.