Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:20 ]  Працягваецца сьледства ў справе тэракту на выспе Балі


ДЖАКАРТА. У Інданэзіі на выспе Балі паліцыя працягвае сьледства ў справе тэракту, які ў сыботу забраў жыцьці амаль 190 чалавек. У сьледстве разам зь мясцовымі паліцыянтамі бяруць удзел прадстаўнікі ЗША, Аўстраліі, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Японіі. Арыштаваныя два індэнэзыйцы, якіх дапытвае паліцыя. Злучаныя Штаты і Інданэзія лічаць, што выбух ля ўваходу ў начны клюб быў арганізаваны міжнароднай тэрарыстычнай групоўкай “Аль-Кайда”. Аўстралія не выключае, што да выбуху ў Балі мае дачыненьне індэнэзыйская радыкальная групоўка “Джамаа Іслямія”, зьвязаная з “Аль-Кайдай”.
XS
SM
MD
LG