Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:23 ]  Ваiслаў Каштунiца: у зрыве выбараў вiнаваты прэм'ер-мiнiстар Сэрбii


БЯЛГРАД. Прэзыдэнт Югаславii Ваiслаў Каштунiца абвiнавацiў у зрыве прэзыдэнцкiх выбараў у Сэрбii свайго галоўнага палiтычнага працiўнiка - сэрбскага прэм’ер-мiнiстра Зорана Джынджыча . Паводле Каштунiцы, Джынджыч спрыяў нiзкай актыўнассьцi выбаршчыкаў, займаючыся цiхiм байкотам выбараў. Югаслаўскi прэзыдэнт сказаў, што даб’ецца адстаўкi ўраду Джынджыча. Учора шанец на перамогу меў Ваiслаў Каштуніца, які атрымаў амаль 67% галасоў, аднак паводле Цэнтральнай выбарчай камiсыi, у выбарах узялi ўдзел менш за за палову грамадзянаў Сэрбii, якiя маюць права голасу. Аднак Зоран Джынджыч заявiў, што нiзкая зацiкаўленасьць сьведчыць пра тое, што сэрбы задаволеныя палiтыкай ураду, якi ён узначальвае.
XS
SM
MD
LG