Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:10 ]  Лёндан увёў наўпростае кіраваньне ў Паўночнай Ірляндыі


БЭЛФАСТ. Лёндан часова ўвёў наўпростае кіраваньне ў Паўночнай Ірляндыі, каб не дапусьціць зрыву мірнага працэсу ў правінцыі. Сёньня брытанскі міністар у справах Паўночнай Ірляндыі Джон Рыд афіцыйна абвесьціў прыпыненьне дзейнасьці заканадаўчай асамблеі і ўраду Ольстэру ад сёньняшняй поўначы. Пры гэтым міністар не паведаміў, на які тэрмін уводзіцца наўпростае кіраваньне. Прычынай крызысу стаўся скандал вакол палітычнага крыла Ірлянскай рэспубліканскай арміі – партыі Шын фэйн. ІРА абвінавацілі ў шпіёнстве за супрацоўнікамі ольстэрскага офісу міністэрства ў справах Паўночнай Ірляндыі.
XS
SM
MD
LG