Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:10 ]  Выбух у Гэльсынках -- першыя высновы сьледства


ГЭЛЬСЫНКІ. Фінская паліцыя вядзе сьледства ў справе выбуху ў гандлёвым цэнтры ў прымесьці Гэльсынкаў, ахвярамі якога сталі 7 чалавек і больш 80 былі параненыя. Паводле сьледства, галоўны падазрозы ў арганізацыі выбуху адзін з загіблых – грамадзянін Фінляндыі, студэнт Гэльсынскага ўнівэрсытэту. Паліцыя спраўджае ягоную датычнасьць хаця б да якой экстрэмісцкай ці здачыннай групоўкі. Падставы злачынства пакуль невядомыя. Бомба мела каля трох кіляграмаў выбухоўкі і была наладаваная мэталічнымі дэталямі. Выбух адбыўся на другім паверсе гандлёвага цэнтру побач з групай дзяцей, якія глядзелі выступ блазна. Двое дзяцей загінулі, некалькі цяжка параненыя. Прэм’ер-міністар Фінляндыі Паава Ліппанэн заявіў, што гэта быў тэрарыстычны акт.
XS
SM
MD
LG