Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:06 ]  Нямецкая разьведка пра страты ў Чачні


БЭРЛІН. Паводле Фэдэральнай Разьведвальнай службы Нямеччыны, страты ў часе канфлікту ў Чачні значна большыя, чым тыя, якія афіцыйна падаюцца Масквой. Нямецкая газэта Die Welt паведамляе, што колькасьць загіблых у рэспубліцы расейскіх вайскоўцаў, калі лічыць ад 1999 году складае каля 10 тысячаў, а не названыя расейскім бокам 4.5 тысячы. У той самы час, колькасьць зьнішчаных паўстанцаў больш 80 тысячаў, а не 13 тысячаў афіцыйных. Разьведслужба тлумачыць такія памылкі “неспакоем” у ваенных аддзелах, хаосам у вайсковай гіерархіі, падтрымкай паўстанцаў мясцовым насельніцтвам. Газэта прагназуе новую стадыю жорсткай барацьбы і новыя непазьбежныя страты ў Чачні на пачатку наступнага году.
XS
SM
MD
LG