Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:24 ]  Карзай просіць болей дапамогі Афганістану


КАБУЛ. Пераходны прэзыдэнт Афганістану Хамід Карзай сёньня заклікаў міжнародную супольнасьць болей фінансаваць праграмы аднаўленьня ягонай краіны. Паводле Карзая, пакуль што большая частка міжнароднага фінансаваньня ідзе арганізацыям, якія займаюцца тэрміновымі гуманітарнымі праектамі. Афганскі лідэр кажа, што болей грошай трэба на доўгатэрміновыя праграмы аднаўленьня і разьвіцьця. Сёньня ж адмысловы прадстаўнік ААН у Афганістане Лахдар Брагімі заявіў, што цяперашні ўзровень дапамогі Афганістану недастатковы, каб аднавіць у краіне мір і стабільнасьць.
XS
SM
MD
LG