Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:16 ]  У Тэль-Авіве затрыманы палестынскі тэрарыст


ТЭЛЬ-АВІЎ. У пятніцу ўвечары, недалёка ад будынку пасольства Злучаных Штатаў у Тэль-Авіве быў затрыманы палестынскі тэрарыст. Паводле начальніка паліцыі, калі мужчына паспрабаваў увайсьці ў кавярню, спрацавала сыгналізацыя мэталадытэктару. Ахова кавярні і супрацоўнікі службы бясьпекі схапілі тэрарыста да таго, як ён пасьпеў выбухнуць бомбу. У чацьвер у прымесьці Тэль-Авіву палестынскі тэрарыст-самагубца выбухнуў бомбу на аўтобусным прыпынку. Загінула жанчына і некалькі чалавек былі параненыя. Адказнасьць за тэракт узяла на сябе палестынская групоўка “Брыгады пакутнікаў Аль-Аксы”.
XS
SM
MD
LG