Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:18 ]  Выбары ў Пакістане. Наперадзе кансэрватыўныя іслямісты


ІСЛЯМАБАД. Паводле папярэдніх дадзеных, у часе выбараў у Нацыянальны сход і рэгіянальныя асамблеі Пакістану выбаршчыкі аддалі перавагу кааліцыі кансэрватыўных іслямісцкіх партыяў. Найбольшую падтрымку іслямісты атрымліваюць у заходніх раёнах краіны – на мяжы з Афгангістанам. Іслямская кааліцыя выступае супраць антытэрарыстычнай апэрацыі Злучаных Штатаў у Афганістане. Чакаецца, што асноўную канкурэнцыю іслямістам складзе апазыцыйная Народная партыя былога прэм’ер-міністра Бэназір Бхуты і кааліцыя партыяў, якія падтрымліваюць цяперашняга пакістанскага лідара Пэрвэза Мушарафа. Мушараф заявіў, што выбары сталі трыюмфам дэмакратыі ў Пакістане. Разам з тым, Мушараф захаваў за сабой права адпраўляць ув адстаўку прэм’ер-міністра і распушчаць парлямант.
XS
SM
MD
LG