Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:17 ]  Вынікі выбараў у Пакістане будуць вядомыя сёньня


ІСЛЯМАБАД. Сёньня ў Пакістане будуць абвешчаныя папярэднія вынікі учорашніх выбараў дэпутатаў Нацыянальнага сходу і чатырох рэгіянальных заканадаўчых асамблеяў. Гэта – першыя ўсеагульныя выбары ў Пакістане пасьля таго, як у 1999 годзе ўладу захапілі вайскоўцы начале з Пэрвэзам Мушарафам. Напярэдадні выбараў Мушараф заявіў пра гатовасьць перадавць уладу цывільнаму ўраду, аднак створаная ім Нацыянальная рада бясьпекі будзе кантраляваць усе палітычныя пастановы ў краіне. Мушараф таксама даў сабе права зьмяняць прэм’ер-міністра і распушчаць парлямант.
XS
SM
MD
LG