Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:43 ]  Парляманцкія і мясцовыя выбары ў Пакістане


ІСЛЯМАБАД. Сёньня ў Пакістане, пасьля пяцігадовага перапынку, пройдуць усеагульныя парляманцкія і мясцовыя выбары. Гэта першыя выбары пасьля таго, як у выніку ваеннага перавароту 1999 году да ўлады прыйшоў прэзыдэнт Пэрвэз Мушараф. Паводле Мушарафа, пасьля выбараў улада пяройдзе да новага прэм’ер-міністра і ўраду. Аднак шэраг прынятых у Пакістане паправак да канстытуцыі паказваюць, што Мушараф зьбіраецца захаваць сваю ўладу і ў межах цывільнага кіраваньня краінай. Дзяржаўны дэпартамант ЗША назваў гэтыя выбары “працягам пераходу да дэмакратыі”. Тым часам міжнародныя праваабарончыя арганізацыі скрытыкавалі пакістанскую выбарчую сыстэму і заявілі, што гады кіраўніцтва Мушарафа засьведчылі не шлях да дэмакратыі, а кансалідацыю ўлады.
XS
SM
MD
LG