ЭЛЬ-КУВЭЙТ. Злучаныя Штаты і Кувэйт вядуць сьледства ў справе датычнасьці да тэрарыстычнай сеткі “Аль-Кайда” дзьвюх асобаў, якія ў гэтым тыдні абстралялі вайскоўцаў ЗША ў Кувэце. У выніку абстрэлу адзін марскі пехацінец загінуў і адзін быў паранены. Мяркуецца, што тэрарысты прайшлі падрыхтоўку ў адным з аль-кайдаўскіх лягераў Афганістану. Афіцыйныя асобы Кувэйту і Злучаных Штатаў назвалі гэты напад тэрактам. Пазьней абодвы тэрарысты былі зьнішчаныя вайсковымі аддзеламі ЗША. Таксама працягваецца сьледства ў справе ўчорашняга абстрэлу вайскоўцам Злучаных Штатаў цывільнага кувэйцкага аўтамабіля, адкуль на яго была накіраваная зброя. Пра ахвяры гэтага інцыдэнту не паведамляецца.