БРУСЭЛЬ: Сёньня, Эўракамісія зьбіраецца афіцыйна абвесьціць аб тым, што 10 краінаў гатовыя ў сьнежні сёлета закончыць перамовы аб далучэньні да Эўразьвязу. Гэта Чэская Рэспубліка, Эстонія, Вугоршчына, Латвія, Літва, Польшча, Слдаваччына, Славэнія, Кіпр і Мальта. Адмысловы дакумент прадставіць сёньня ў Брусэлі камісар ў справах пашырэньня Эўразьвязу Гюнтэр Фэргойгэн. Канчатковая пастанова аб далучэньні да Эўразьвязу новых краінаў мае быць прынятая ў часе сьнежанскага саміту ў Капенгагене. У справаздачы, якой зьмест ўжо вядомы, гаворыцца, што Баўгарыя і Румынія могуць быць прынятыя ў Эўразьвяз пазьней, у 2007 годзе, аднак толькі ў выпадку, калі яны будуць працягваць рэформы і працэс трансфармацыі. З прычыны парушэньняў правоў чалавека, абмяжаваньняў свабоды слова і рэлігіі, Турцыя мусіць яшчэ пачакаць на далучэньне да Эўразьвязу.