Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:49 ]  ЗША дапамогуць Афганiстану стварыць сiстэму аховы здароў'я


КАБУЛ. Мiнiстар здароў’я ЗША Томi Томпсан заявiў, што Злучаныя Штаты дапамогуць Афганiстану заснаваць у Кабуле клiнiку, дзе можна будзе ня толькi лячыць пацыентаў, але i вучыць пэрсанал. Томпсан сказаў, што немагчыма будаваць дэмакратыю ў часе, калi больш за 40 % дзяцей памiраюць ад розных хваробаў ва ўзросьце да 5 гадоў. Амэрыканскi мiнiстар сказаў, што цэнтрвы здароў’я будуць заснаваныя ў 31 правiнцыi Афганiстану, а адмыслоўцы са Злучаных Штатаў прыедуць, каб дапамагчы наладзiць сiстэму аховы здароў’я.
XS
SM
MD
LG