ЕРУЗАЛІМ. На Блiзкiм Усходзе не сьцiхае хваля гвалту.
Працягваюцца сутычкi памiж iзраiльскiм войскам i палестынцамi, а таксама памiж палестныскай палiцыяй i ваяўнiкамi ўзброенай групоўкi Хамас. Каля Гэброну, група ўзброеных палестныцаў з засады напала на iзраiльскi аўтамабiль, паранiўшы чатырох iзраiльцаў. Пасьля гэтага iзраiльскае войска выклiкала ў горад танкi ды абвесьцiла камэнданцкую гадзiну. А ваяўнiкi Хамасу цягам сёньняшняга дня ўжо двойчы сутыкалiся з палестынскай палiцыяй. Яны патрабуюць сьмерцi двух палiцыянтаў, якiя сёлета зьбiвалi прыхiльнiкаў Хамасу, што бралi ўдзел у дэманстрацыi.