МАСКВА. Расея заявiла сяёньня пра намер падтрымаць новую рэзалюцыю Рады бясьпекi ААН, якая б дазволiла падвысiць эфэктыўнасьць ваеннных iнспэкцыяў у Іраку. Намесьнiк мiнiстра замежных справаў Расеi Юры Фядотаў сказаў, што Масква падтрымлiвае меркаваньне Францыi, якая прапаноўвае ўхвалiць адразу дзьве рэзалюцыi. Адну ў справе вызначэньня жорсткiх умоваў вяртаньня iнспэктараў i другую ў справе ўжываньня ваеннай сiлы, калi Багдад ня выканае гэтыя ўмовы.
Мiж тым сёньня ў Кангрэсе Злучаных Штатаў распачалося абмеркаваньне рэзалюцыi, якая б давала права прэзыдэнту краiны ўжыць сiлу супраць Іраку.