Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:25 ]  Ва Ўкраіне створаная парлямэнцкая большасьць


КІЕЎ. Ва ўкраінскім парлямэнце сёньня было падпісанае пагадненьне, якое ўтварыла большасьць у адсутнасьць чатырох асноўных апазыцыйных партыяў. Апазыцыя байкатуе працу парлямэнту, патрабуючы адстаўкі прэзыдэнта Кучмы ці правядзеньня датэрміновых прэзыдэнцкіх выбараў. Сёньняшняе пагадненьне ў парлямэнце падпісаў 231 з 449 дэпутатаў. Сярод тых, хто падпісаўся – чатыры дэпутаты ад апазыцыйных партыяў, якія байкатуюць парлямэнт. Адзін зь іх зьняў свой подпіс празь некалькі гадзінаў. Новаствораная большасьць сёньня ня здолела прыняць павестку дня, бо не хапіла аднаго голасу.
XS
SM
MD
LG