Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:39 ]  7 кастрычніка Афганістан уводзіць новую валюту


ЦН 61. КАБУЛ: З заўтрашняга дня Афганістан уводзіць новую валюту. Новыя купюры надрукаваныя ў Нямеччыне і Велікабрытаніі. Адзін даляр ЗША будзе раўняцца 50-ці новым “ афгані”. Старая валюта будзе ўжывацца яшчэ цягам двух месяцаў. Старшыня Нац-Банку афганістану Анварул-Гак-Агадзі заклікаў міжнародных донараў не абмяжоўвацца гуманітарнай дапамогай, але зацікавіцца інвэстыцыямі ў эканоміку Афганістану. Паводле Агадзі, такія інвэстыцыі, як адбудова дарогаў могуць быць прывабныя для замежных інвэстараў.
XS
SM
MD
LG