Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 15:13 ]  Францыя ня ўпэненая што было прычынай вубуху танкера


ЦН 45, 36, Сана. На думку французкага дыплямата, выбух танкера ля ўзьбярэжжа Емэну быў вынікам тэракту. Прадстаўнік французкай амбасады ў Сане Марсэль Гонкальф сказаў, што невялікая лодка з выбуховымі рэчымамі ўдарыла ў танкер “ Лімбург”. Ідэнтычны метад быў скарыстаны Аль-Кайдай два гады таму, калі на амэрыканскім авіяносцы “ Коўль” загінулі 17 чалавек. Танкер перавозіў 400 тысячаў барэляў нафты з Ірану, і меў намер набраць яшчэ паўтара мільёна барэляў у Емэне. Улады Емэну паведамілі, што 11 чалавек экіпажу пакінулі танкер пасьля таго, як на ім ўспыхнуў пажар, а астатнія 14 чалавек засталіся на борце. Аднак МЗС Францыі дыстанцыявалася ад заявы пра тэракт, і заявіла, што трэба пачакаць да заканчэньня сьледтва.
XS
SM
MD
LG