Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:25 ]  Папа Рымскі кананізуе заснавальніка "Opus Dei"


РЫМ. Папа Рымскі Ян Павал Другі кананізуе сёньня ў сталіцы Італіі Хасэ Марыю Ісрыву дэ Балягэра – заснавальніка ўплывовай каталіцкай арганізацыі “Opus Dei” - “Божая справа”. У цырымоніі возьмуць удзел больш за 200 тысячаў сябраў “Opus Dei”, якая была заснаваная дэ Балагэрам ў Мадрыдзе ў 1928 годзе. У 50-70-я гады мінулага стагоддзья гэтая арганізацыя мела значны ўплыў у палітычных колах Гішпаніі ды некаторых іншых краінаў. Заснавальнік “Opus Dei” памёр у 1975 годзе.
XS
SM
MD
LG