БРУСЭЛЬ. Бэльгійская паліцыя арыштавала больш за 1,000 дэманстрантаў каля авіябазы, на якой, паводле некаторай інфармацыі, знаходзяцца амэрыканскія ядзерныя боегалоўкі. Паліцыя кажа, што дэманстранты спрабавалі захапіць авіябазу, якая месьціцца ў 90 кілямэтрах ад Брусэлю. Дэманстрацыя была часткай штогадовага пратэсту супраць ядзернай зброі. Паліцыя таксама затрымала некалькі дэпутатаў бэльгійскага парлямэнту – у асноўным прадстаўнікоў Партыі зялёных, якая ўваходзіць у кіраўнічую кааліцыю.