Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:42 ]  У Латвіі на выбарах перамагаюць правацэнтрысты


РЫГА. У Латвіі завершыліся парлямэнцкія выбары, у якіх узялі ўдзел 55 адсоткаў выбаршчыкаў. Цэнтральная выбарчая камісія Латвіі плянуе абвесьціць папярэднія вынікі галасаваньня заўтра. За 100 месцаў у парлямэнце змагаюцца прадстаўнікі амаль 20 палітычных партыяў. Апытаньне на выхадзе з выбарчых участкаў паказвае, што найбольш галасоў набрала правацэнтрысцкая партыя “Новы час”. Лідэр партыі – былы кіраўнік цэнтральнага банку Латвіі Эйнарс Рэпшэ – абяцаў змагацца з карупцыяй, зменшыць падаткі і скараціць колькасьць урадавых чыноўнікаў. На другім месцы -- кансэрватыўная “Народная партыя”. Паводле аналітыкаў, вынікі выбараў ня зьменяць палітыку краіны, накіраваную на далучэньне да Эўразьвязу і НАТО.
XS
SM
MD
LG