Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 03:57 ]  Інспэктары ААН гатовыя чакаць на новую рэзалюцыю Рады Бясьпекі


ВАШЫНГТОН. Пасьля сустрэчы з Дзяржсакратаром ЗША Колінам Паўэлам ды іншымі афіцыйнымі асобамі, кіраўнік групы інспэктараў Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Ганс Блікс заявіў, што інспэктары павінны пачакаць, пакуль сябры Рады Бясьпекі ААН прыйдуць да пагадненьня адносна новай рэзалюцыі ў справе Іраку. Паводле спадара Блікса, было б недарэчна, калі інспэктары паехалі б у Ірак, а пазьней даведаліся, што Рада Бясьпекі ўхваліла новую рэзалюцыю. Колін Паўэл Вітаў заяву Ганса Блікса ды выказаў упэўненасьць, што краіны-сталыя сябры Рады Бясьпекі ААН пагодзяцца ў справе новай рэзалюцыі.
XS
SM
MD
LG