Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:39 ]  Брытанец прызнаў сябе вінаватым у спробе выбухнуць самалёт


БОСТАН. Чалавек, якога вінавацяць у спробе выбухнуць амэрыканскі самалёт, сёньня прызнаў сябе вінаватым. Ён заявіў на судзе, што зьяўляецца пасьлядоўнікам Усамы бін-Лядэна. Грамадзянін Вялікай Брытаніі Рычард Рэйд меў выбуховыя рэчывы ў абцасах ботаў. Рэйд заявіў, што не прызнае амэрыканчкую судовую сыстэму, але пагадзіўся, што насамрэч зрабіў тое, у чым яго вінавацяць. Ён аднак папрасіў суд у Бостане зьняць зь яго абвінавачаньні ў сувязях з тэрарыстычнай сеткай аль-Кайда, якую падазраюць у тэрактах у ЗША 11 верасьня мінулага году. Судзьдзя Ўільям Янг сказаў сёньня, што, хутчэй за ўсё, ня выканане просьбу Рэйда.
XS
SM
MD
LG