Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:37 ]  Перамовы аб пашырэньні Эўразьвязу могуць скончыцца сёлета


БРУСЭЛЬ. Крыніцы ў Эўрапейскай камісіі сёньня паведамілі, што сёлетняя справаздача будзе рэкамэндаваць да канца году завершыць перамовы з 10-ю краінамі-кандыдатамі гэтак першай хвалі на далучэньне да Эўразьвязу. Справаздача мае быць апублікаваная ў сераду. Тыя ж крыніцы кажуць, што справаздача рэкамэндуе прыняць ў Эўразьвяз Баўгарыю і Румынію ў 2007 годзе. Міністар фінансаў Баўгарыі Мілен Вельчаў заявіў, што ён вельмі задаволены такімі навінамі. Міністар інтэграцыі Румыніі Гільдэгард Пувак назвала гэтую дату далучэньня Румыніі да Эўразьвязу “разумнай і рэалістычнай”. Камісар Эўразьвязу ў справах пашырэньня Гюнтэр Фэрхойген сёньня заявіў, што Эўракамісія ня будзе рэкамэндаваць дату пачатку ўступных перамоваў з Турэччынай да лістападу, калі там адбудуцца выбары. Дзесяць краінаў-кандыдатаў, якія маюць у сьнежні завершыць перамовы аб далучэньні да Эўразьвязу – гэта Польшча, Літва, Латвія, Эстонія, Чэхія, Славаччына, Вугоршчына, Славенія, Кіпр і Мальта.
XS
SM
MD
LG