ЕРУСАЛІМ. Ізраільская паліцыя сёньня ўварвалася ў мячэт на Храмавай гары ў цэнтры Ерусаліму. Яны ўжылі сьлезацечны газ, каб разагнаць групы палестынцаў. Сьведкі кажуць, што прынамсі 5 чалавек былі параненыя ў сутычках. Ізраільская паліцыя кажа, што яна дзейнічала ў адказ на тое, што палестынцы кідалі камяні ў іўдзейскіх вернікаў.