Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:26 ]  Найбольшы ўзровень самагубстваў -- ва Ўсходняй Эўропе


ЖЭНЭВА. Усясьветная арганізацыя аховы здароўя заявіла, што прыблізна кожныя 40 сэкундаў адзін чалавек у сьвеце сканчае жыцьцё самагубствам. Кожныя 60 сэкундаў аднаго чалавека забіваюць, і кожныя 100 сэкундаў адзін чалавек памірае ў выніку ваенных канфліктаў. Цягам 2000 году 1 мільён 600 тысячаў чалавек загінулі гвалтоўнай сьмерцю. Першая справаздача Усясьветнай арганізацыі аховы здароўя ў пытаньнях гвалту рыхтавалася тры гады. У ёй адзначаецца, што мужчыны робяць сабе сьмерць у тры разы часьцей за жанчынаў. Найвышэйшы ўзровень самагубстваў -- ва Ўсходняй Эўропе. Так, у Літве , у сярэднем 51 чалавек са 100 тысячаў забіваў сам сябе, 43 – у Расеі, 41 – у Беларусі. У Злучаных Штатах узровень быў 14 самагубстваў на 100 тысячаў жыхароў. Статыстыка забойстваў таксама прымушае сур’ёзна паставіцца да пытаньняў гвалту ў цэлым сьвеце. У Расеі ў сярэднім забіваюць 22 чалавекі са 100 тысячаў, 15 – у Эстоніі, у Злучаных Штатах – 7.
XS
SM
MD
LG