Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:25 ]  Падсудны палестынец вінаваціць Ізраіль у ваенных злачынствах


ТЭЛЬ-АВІЎ. Адзін з палестынскіх лідэраў, саветнік Ясіра Арафата Марван Баргуці сёньня ў часе судовага паседжаньня заклікаў палестынцаў працягваць інтыфаду – акцыі супраціву. Баргуці абвінавачваецца ізраільскім судом у арганізацыі нападаў на грамадзянаў Ізраілю, ад якіх загінула прынамсі 26 чалавек. Баргуці выкарыстаў сваю прыстунасьць ў зале суду, каб абвінаваціць Тэль-Авіў у парушэньні каля 30 міжнародных пагадненьняў, у тым ліку, Жэнэўскай канвэнцыі, а таксама ў ваенных злачынствах. Баргуці заклікаў палестынцаў працягваць барацьбу зь Ізраілем і перамагчы. Цягам паседжаньня адбыліся сутычкі паміж прыхільнікамі Баргуці і сваякамі загіблых ад палестынскіх нападаў.
XS
SM
MD
LG