КАБУЛ. Нягледзячы на міратворчыя місіі Арганізацыі аб’яданных нацыяў, на ўсходзе і поўначы Афганістану адбываюцца баявыя дзеяньні.
Цэнтар забурэньняў на поўначы краіны знаходзіцца ў правінцыі Саманган.
Ва ўсходнім Афганістане два чалавекі былі забітыя ўначы ў часе сутычкаў паміж сіламі двух палявых камандзераў – Махамада Захіра і Газрата Алі.