ТЭГЕРАН. Вядучая іранская студэнцкая групоўка дамагаецца вызваленьня арыштаваных прадстаўнікоў рэфармісцкага ды студэнцкага рухаў.
Камітэт для кансалідацыі адзінства ў сваёй сёньняшняй заяве абвесьціў, што нягледзячы на нядаўняе вызваленьне трох студэнтаў, шмат журналістаў, інтэлектуалаў, студэнтаў, юрыстаў і настаўнікаў яшчэ мусяць быць вызваленыя з турмаў.
Камітэт таксама заклікаў прэыздэнта Ірану Мухамада Хатамі зрабіць усё магчымае, каб падштурхнуць прыняцьцё двух рэфарматарскіх законаў.