Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:50 ]  ЗША прапануюць новую рэзалюцыю ААН па Іраку


Злучаныя Штаты і Вялікая Брытанія заклікаюць Раду бясьпекі ААН прыняць новую жосткую рэзалюцыю перш чым інспэктары ў справе ўзбраеньняў вернуцца ў Ірак. Амэрыканскія дыпляматы распаўсюдзілі праект рэзаюцыі, які патрабуе ад Іраку доступу ва ўсе месцы, дзе можа захоўвацца зброя масавага зьнішчэньня, – у тым ліку і ў восем прэыздэнцкіх палацаў Садама Хусэйна. Намесьнік прэм’ер міністра Іраку Тарык Азыз ужо назваў прапанову ЗША “непрымальнай”. (Азыз: ) “ У пытаньні прэзыдэнцкіх палацаў пагадненьне паміж ірацкім урадам і спадаром Кофі Ананам было дасягнутае яшчэ ў лютым 1998 году. Спадар Кофі Анан і я асабіста падпісалі мэмарандум аб узаемаразуменьні, у якім ёсьць дамова аб тым, як скантраляваць гэтыя аб’екты. І гэты мэмарандум дзейнічае і дагэтуль.” Учора Ірак пагадзіўся дапусьціць інспэктараў ААН на сваю тэрыторыю ў адпаведнасьці з ранейшымі дамовамі, якія абвяшчаюць палацы тэрыторыяй, куды інспэктарам патрабуецца адмысловы дазвол. Зь пяці сталых сябраў Рады бясьпекі толькі Вялікая Брытанія пагадзілася з прапановамі ЗША. Кітай, Расея і Францыя выказалі засьцярогі наконт ужываньня сілы, калі Ірак ня згодзіцца на патрабаваньні Злучаных Штатаў. Міністар замежных справаў Расеі Ігар Іваноў заявіў, што Расея гатовая разгледзець магчымасьць новай рэзалюцыі, калі гэта спатрэбіцца дзеля эфэктыўнай інспэкцыі.
XS
SM
MD
LG