Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:47 ]  Буш кажа Садаму: Часу ўсё меней


ВАШЫНГТОН. Выступаючы сёньня ў Белым Доме прэзыдэнт ЗША Джордж Буш папярэдзіў Ірак, што часу на выкананьне рэзылюцыяў ААН застаецца ўсё меней. Буш заявіў, што калі ірацкі лідэр Садам Хусэйн не раззброіцца, выкарыстаньне сілы стане непазьбежным. Буш назваў ірацкага прэзыдэнта брутальным і небясьпечным чалавекам. Лідэры палаты пр-адстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхвалілі рэзалюцыю, якая дазваляе выкарыстаньне сілы супраць Іраку. Цяпер яна вынесеная на разгляд Сэнату.
XS
SM
MD
LG