Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:11 ]  Пакуль невядома, ці паедуць экспэрты ЗША ў Кіеў


ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты пакуль ня вырашылі, ці накіроўваць ва Украіну сваіх экспэртаў, каб тыя дасьледавалі магчымы продаж Кіевам у Ірак радарнай устаноўкі “Кальчуга”. Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Рычард Бучэр падцьвердзіў сёньня, што прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма сказаў, што ніякага продажу не было, а таксама запэўніў Вашынгтон у гатоўнасьці Кіеву супрацоўнічаць з амэрыканскімі экспэртамі. У мінулым тыдні Дзярждэпартамант ЗША заявіў, што мае арыгінальныя стужкі з запісам размовы, дзе Леанід Кучма ўхваліў продаж радару ў Ірак, што з’яўляецца парушэньнем санкцыяў ААН.
XS
SM
MD
LG