Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:09 ]  Паўэл: ЗША супраць вяртаньня інспэктараў у Ірак бяз новай рэзалюцыі ААН


Дзяржсакратар ЗША Колін Паўэл завіў сёньня, што ягоная краіна супраць вяртаньня вайсковых інспэктараў у Ірак да таго часу, пакуль ня будзе ўхваленая новая рэзалюцыя ААН. (Паўэл) “Нас не задаволіць напаўпраўда Іраку ці ягоныя спробы зацягнуць нас у тое самае балота, у якое ён зацягнуў ААН у 1998 годзе. Уціск дае вынікі, мы яго ня спынім. Мы будзем і надалей працаваць з сябрамі Рады Бясьпекі каб ухваліць новую рэзалюцыю” Аднак дыпляматы пяці сталых сябраў Рады бясьпекі – Вялікай Брытаніі, ЗША, Кітаю, Расеі і Францыі – пакуль ня здолелі дамовіцца ў справе новай рэзалюцыі.
XS
SM
MD
LG