РАМАЛАГ. Палестынскія крыніцы кажуць, што ізраільскія снайпэры занялі пазыцыі насупраць сядзібы палестынскага лідэра Ясіра Арафата. Ізраіль адмаўляецца камэнтаваць гэтую інфармацыю. Паведамляецца, што за апошнія суткі былі забітыя тры палестынцы, сярод іх – двое дзяцей. Таксама загінуў адзін ізраільскі вайсковец.