Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:16 ]  Їнспэктары ААН атрымаюць доступ, але не да палацаў Садама Хусэйна


ВЕНА. Інспэкцыя ААН у справе ўзбраеньняў дамовілася з Іракам аб вяртаньні ў краіну і доступе да любых месцаў, дзе можа захоўвацца зброя масавага зьнішчэньня, – акрамя прэыздэнцкіх палацаў. Восем палацаў прэзыдэнта Садама Хусэйна у мэмарандуме 1998 году былі абвешчаныя тэрыторыяй, дзе інспэктарам патрабуецца адмысловы дазвол. Кіраўнік місіі ААН Ганс Блікс кажа, што пытаньне палацаў нават не абмяркоўвалася падчас двухдзённых перамоваў у Вене з прадстаўнікамі Іраку. Інспэкцыя ААН можа прыбыць у Ірак праз два тыдні. Тым часам лідэры ЗША ды Вялікай Брытаніі спрабуюць здабыць падрымку сваёй пазыцыі ў адносінах да Іраку. Урады гэтых краінаў, лічаць, што інспэкцыя ў Ірак ня будзе мець посьпеху бяз новай жорсткай рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН. Аднак дыпляматы пяці сталых сябраў Рады бясьпекі – Вялікай Брытаніі, ЗША, Кітаю, Расеі і Францыі – ня здолелі дамовіцца наконт новай рэзалюцыі. Прэзыдэнт ЗША Джордж Буш заявіў сёньня, што яму трэба свабода дзеяньняў супраць ирацкага лідэра Садама Хусэйна. Паводле Буша, цяперашні праект рэзалюцыі амэрыканскага Кангрэсу абмяжуе яму магчымасьці ўжываньня сілы. А ў ангельскім горадзе Блэкпул брытанскі прэм’ер-міністар Тоні Блэйр заклікаў сябраў сваёй лейбарысцкай партыі і міжнародную супольнасьць паставіць Іраку ўльтыматум з пагрозай ужыць сілу. Аднак, дэлегаты лейбарысцкай канфэрэнцыі прынялі рэзалюцыю, якая падтрымлівае ваенныя дзеяньні супраць Іраку як апошні сродак і толькі з рэзалюцыяй ААН.
XS
SM
MD
LG