КІЕЎ. Прэзыдэнт Украіны Леанід Кучма прапанаваў бальшыні ў парлямэнце сфармаваць цягам наступных тыдняў кааліцыйны ўрад. Дзевяць фракцыяў, большасьць зь якіх заўжды падтрымлівалі Кучму, і шэраг незалежных дэпутатаў, на мінулым тыдні сфармавалі кааліцыю, якая дазваляе дзейнічаць без апазыцыйных групаў, якія патрабуюць адстаўкі ўкраінскага прэзыдэнта.