ЛЁНДАН. Праваабарончая група “Міжнародная амністыя” выступіла з рэзкай крытыкай Таджыкістану за практыку сьмяротных пакараньняў. Праваабаронцы кажуць, што вязьняў часта караюць сьмерцю без справядлівага суду, а сваякам часам нават не паведамляюць аб выкананьні сьмяротнага прысуду.
У Эўропе адзінай краінай, дзе прыводзяцца ў выкананьне сьмяротныя прысуды, застаецца Беларусь.